Навіны - Юбілей дылера


уверх

[2016-06-30]

Юбілей дылера

Адзін з найбуйнейшых дылераў «Гомсельмаша» у Сібіры - ТАА "Аграсельгастэхніка" - у 2016 годзе адзначае 80-гадовы юбілей.

Ўрачысты вечар з гэтай нагоды прайшоў у Доме культуры горада Канск Краснаярскага краю. Перад святочным канцэртам кіраўнік прадпрыемства Валянцін Грыгор'еў даў некалькі інтэрв'ю мясцовым СМІ. У іх ён вельмі цёпла адклікаецца аб супрацоўніцтве з беларускімі прадпрыемствамі. У тым ліку - з «Гомсельмашам», заводам ліцця і нармалей.

— У 2015 годзе ў засекі Краснаярскага краю пакладзены самы багаты ўраджай хлеба. І вельмі прыемна, што такіх вынікаў у «бітве за ўраджай» край дасягнуў і дзякуючы беларускім камбайнам «Палессе», якія з'явіліся ў рэгіёне пры садзейнічанні Канскай "Аграсельгастэхнікі", - сказаў ён.

Прэс-служба